13.11.2015
Сёння ў Мінскім кінатэатры "Масква" пройдзе цырымонія закрыццця мінскага кінафестывалю "Лiстапад". Уладальніка Гран-пры і іншых узнагарод абвесціць журы пад старшынствам Вадзіма Абдрашытава. Таксама стане вядомы ўладальнік прыза сімпатый гледачоў. Да апрацоўкі вынікаў апошняга дня самыя высокія ацэнкі былі ў фільмаў "Бараны", "Нябеснае качэўе" і "Піянеры-героі".Адзначым, пасля афіцыйнага закрыцця "Лістапада" ў Мінску прадоўжацца пазаконкурсныя паказы. У прыватнасці, у суботу гледачоў чакае прэм"ера фільма "Дыпан", які заваяваў сёлета Залатую пальмавую галіну Канскага кінафестывалю.
Падзяліцца:

Вверх