17.11.2016
Сёння пачынаюцца адборачныя туры "Славянскага базара - 2017". У прыватнасці, кастынг на Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і дзіцячы музычны конкурс. Для адборачнага тура ўдзельнікі павінны падрыхтаваць па дзве кампазіцыі: эстрадную песню беларускага аўтара на роднай мове і на выбар удзельніка. Першым у канкурэнтную барацьбу за права прадставіць нашу краіну на "Славянскім базары" ўступіць Гродна, далей кастынгі адбудуцца ва ўсіх абласных цэнтрах. Завершыцца першы тур 18 снежня ў Мінску.
Падзяліцца:

Вверх