09.12.2016
Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Цэнтрам памятных урачыстасцяў стане Мінск. Каля паўдня ў крыпту храма-помніка Усіх святых заложаць капсулу з зямлёй з магілы паэта. Затым ля помніка літаратару пачнецца акцыя "Расцем разам з Максімам". Студэнты, выкладчыкі і медыяперсоны будуць чытаць творы класіка. А вечарам ля манумента пройдзе памятны мітынг "Пакланіся Максіму". Удзельнікаў памятных мерапрыемстваў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх