10.11.2015
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" набірае абароты. Паказаная палова праграмы фэсту. Сталі вядомыя пераможцы "Лістападзіка". Прыз "За лепшы фільм для дзяцей" атрымала карціна "Хлопец-невідзімка", рэжысёр - Габрыэле Сальваторэс. Адна з адметнасцяў цяперашняга кінафоруму - рэтраспектыва шэдэўраў японскага кіно. Бясплатную магчымасць убачыць японскія карціны маюць студэнты катэгорыі "60+", якія вывучаюць японскую мову ва Універсітэце трэцяга ўзросту.
Падзяліцца:

Вверх