21.11.2016
Пераможцай дзіцячага "Еўрабачання" стала Марыям Мамадашвілі з Грузіі. Беларус Аляксандр Мінёнак на сёмым месцы. Дзяўчына не пакінула шанцаў сапернікам, ярка і палымяна выканаўшы песню "Сонца" - заклік любіць адно аднаго, прыроду і ўвесь свет, у якім мы жывем. Марыям з 2015 года вучыцца вакалу ў Злучаных Штатах. Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з пачатку яго арганізацыі ў 2003 годзе. На рахунку юных беларускіх артыстаў дзве перамогі: у 2005 годзе лепшай стала Ксенія Сітнік, у 2007 - Аляксей Жыгалковіч.
Падзяліцца:

Вверх