01.12.2016
Фіналістамі нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2017" сталі 13 выканаўцаў. Сярод іх як маладыя артысты, так і ўжо вядомыя па папярэдніх адборах выканаўцы. Яны прапануюць кампазіцыі на беларускай, рускай і англійскай мовах. Свае нумары фіналістам неабходна адаптаваць пад фармат выніковага гала-канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб"яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе. Інтрыга вырашыцца не пазней за 25 студзеня. Маштабнае шоу Еўропы сёлета прыме Кіеў.
Падзяліцца:

Вверх