20.10.2016
Кінафестываль "Лістапад" прадоўжыцца з 4 па 11 лістапада.
Мінск рыхтуецца да традыцыйнага кінафестывалю "Лiстапад". Цырымонія адкрыцця адбудзецца 4 лістапада ў сталічным кінатэатры "Масква". У праграме паўтары сотні карцін з 45 краін, дэбютуе ў форуме Ліван. Паказы пройдуць адразу на пяці пляцоўках. Гэта кінатэатры "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Перамога", а таксама ў Музеі гісторыі беларускага кіно. У конкурснай праграме ўдзельнічаюць 83 карціны.
Падзяліцца:

Вверх