27.10.2016
Білеты на кінасеансы "Лістапада" ўжо ў продажы. Усяго ўдзел у міжнародным кінафестывалі прымуць 45 краін. Адкрыццё і закрыццё форуму - у кінатэатры "Масква". Убачыць фільмы можна яшчэ на пяці пляцоўках - гэта кінатэатры "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Перамога", а таксама Музей гісторыі беларускага кіно. Па выніках галасавання гледачоў будзе прысуджаны прыз "Бронза "Лістапада". Навінка гэтага года - прэзентацыя сферычнага кіно, якое гледачы змогуць убачыць праз спецыяльныя акуляры віртуальнай рэальнасці. Нагадаем, фестываль пачынаецца 4 лістапада.
Падзяліцца:

Вверх