27.10.2016
Сёння на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі - знакамітая опера "Травіята" Джузэпэ Вердзі з удзелам беларускіх, французскіх і італьянскіх выканаўцаў. Салісты разам з хорам тэатра праспяюць на адной сцэне. За дырыжорскім пультам - маэстра з Францыі Франсуа Жыраламі. Ён адзначыў высакакласную падрыхтоўку беларускіх вакалістаў. Дарэчы, сённяшні паказ "Травіяты" стане перадапошнім. Новую пастаноўку Вялікі тэатр прэзентуе ў наступным годзе.
Падзяліцца:

Вверх