23.11.2016
Выканаўцы з Беларусі, Расіі і краін Балтыі падалі заяўкі на нацыянальны адбор "Еўрабачанне-2017". Арганізатары адборачнага тура адзначаюць актыўнасць патэнцыяльных удзельнікаў. Большасць - прадстаўнікі нашай краіны. Сярод іх як вядомыя артысты, так і пачаткоўцы. Акрамя індывідуальных заявак, паступілі прапановы і ад музычных калектываў. Адкрытае праслухванне прэтэндэнтаў адбудзецца 30 лістапада. За іх выступленнем можна будзе назіраць і ў рэжыме анлайн на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Падзяліцца:

Вверх