На Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лiстапад" падвялі першыя  вынікі конкурсаў
11.11.2015
На кінафестывалі "Лiстапад" падвялі вынікі конкурсу нацыянальных кінашкол. Пераможцам стала стужка расійскага рэжысёра Іны Амельчанкі "Ямаха". А лепшымі фільмамі дзіцячага конкурсу "Лістападзік" сталі "Чалавек-невідзімка" і "Прыватнае піянерскае - 2".
Сёння галоўнай прэм"ерай стане новая стужка кітайскага аўтара Цзя Чжанкэ "І горы ссоўваюцца". Сёлета яна ўдзельнічала ў Канскім кінафестывалі, пазмагаецца карціна і за золата "Лiстапада". Філіпінскі рэжысёр Брыянтэ Мендоса правядзе майстар-клас і пакажа ў Мінску свой новы фільм "Пастка".
Падзяліцца:

Вверх