15.11.2016
У сталіцы Мальты Валеце стартаваў еўратыдзень. Канкурсанты сёлетняга дзіцячага "Еўрабачання" з 17-ці краін прадэфіліравалі па чырвонай дывановай дарожцы. Пасля ў зале тэатра вызначалі чарговасць выступленняў у фінале. Па выніках жараб"ёўкі стала вядома: прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" Аляксандр Мінёнак выступіць у першай палове фінальнага шоу 20 лістапада. Сёлета пераможцу вызначаць тры склады журы: нацыянальныя дзіцячае і дарослае плюс прафесійнае. Прамую трансляцыю еўрапейскага конкурсу ў нядзелю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".
Падзяліцца:

Вверх