01.12.2015
У ім прымуць удзел выканаўцы з пяці краін. У Віцебску пачынаецца Міжнародны музычны фестываль імя Івана Салярцінскага. Сваё майстэрства публіцы прадэманструюць выканаўцы з пяці краін. Са сцэны абласной філармоніі будзе гучаць музыка Баха і Гендэля ў выкананні італьянскага арганіста Эўджэніа Фаджыяні. Адзін з вечароў будзе прысвечаны 180-годдзю польскага скрыпача і кампазітара Генрыка Вяняўскага. Фестываль прадоўжыцца 18 дзён. А яшчэ нагадае аб сабе ў сакавіку будучага года. Тады пройдзе спецыяльны канцэрт трыа "Вітруві" з Даніі. Такі далёкі фінальны акорд атрымаўся з-за жадання запрасіць у Віцебск выбітных музыкантаў.
Падзяліцца:

Вверх