09.11.2016
У рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лiстапад" прайшоў майстар-клас польскага рэжысёра-дакументаліста і сцэнарыста Паўла Лазінскага. На творчай сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пошуку прадзюсара для фільма і шляхі выхаду на сусветныя экраны.
А на конкурсе ігравога кіно працягваецца галасаванне гледачоў. Пакуль лідзіруе карціна "Слава" - сумесная работа балгарскага і грэчаскага рэжысёраў. На другое месца прэтэндуе фільм "Завяшчанне бацькі" - Кыргызстан. Трэцяе - фільм кітайскага рэжысёра "Я не мадам Бавары", які, дарэчы, можна ўбачыць сёння.
Падзяліцца:

Вверх