31.10.2016
Невялікі пасёлак Смілавічы апынуўся ў цэнтры ўвагі турыстычных агенцтваў. У невялікае мястэчка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці з насельніцтвам каля пяці тысяч імкнуцца трапіць натоўпы замежных турыстаў. А ўсё таму, што тут нарадзіліся і выраслі знакамітыя мастакі Суцін і Царфін. Тут адкрылі музейную экспазіцыю, прысвечаную землякам. А нядаўна і дзіцячы арт-цэнтр "Вулей". У правядзенні экскурсій для дзяцей і арганізацыі майстар-класаў ад вядомых айчынных мастакоў дапамагае прыватны бізнес.
Падзяліцца:

Вверх