09.11.2016
Гледачы выбіраюць лепшую карціну на конкурсе ігравога кіно.
У рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лiстапад" вядомыя рэжысёры праводзяць майстар-класы. Так, на творчай сустрэчы польскага рэжысёра-дакументаліста і сцэнарыста Паўла Лазінскага абмяркоўваліся актуальныя пытанні для кінематаграфістаў-пачаткоўцаў у пошуках прадзюсара для фільма і магчымасці выхаду на сусветныя экраны.
Не застаюцца абыякавымі на міжнародным кінафоруме і гледачы. Яны вызначаюць лепшую карціну на конкурсе ігравога кіно. Сімпатыі гледачоў пакуль заваёўвае сумесная праца балгарскага і грэчаскага рэжысёраў - карціна "Слава".
Падзяліцца:

Вверх