27.11.2015
Мастачка і скульптар з Беларусі адзначаныя прэстыжнай узнагародай у галіне мастацтва - прэміяй Тэйлара. Цырымонія прайшла падчас міжнароднай выставы ArtCapital у Парыжы. Мастачка Валянціна Шоба і скульптар Сяргей Парцянкоў былі прызнаныя лепшымі. Адзначым, павільён Беларусі прадстаўлены на прэстыжнай міжнароднай выставе ўпершыню. Тут экспануюцца 11 прац. Усяго ж у выставе прымаюць удзел больш як 2 тысячы мастакоў і скульптараў з 40 краін.
Падзяліцца:

Вверх