22.09.2016
Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" рыхтуецца да вялікага турнэ па Еўропе. Яно запланаванае на пачатак наступнага года. Маршрут гастроляў пройдзе праз Маскву, Берлін, Парыж, Варшаву, Прагу, Браціславу і іншыя еўрапейскія сталіцы. Спецыяльна для турнэ рыхтуецца новая праграма, у яе ўвойдуць нумары на аснове музыкі і танцаў самых розных эпох. А напярэдадні фрагменты гэтай праграмы "Харошкі" паказалі ў Маскве - канцэрт быў прысвечаны юбілею заснавальніка і нязменнага кіраўніка ансамбля Валянціны Гаявой.
Падзяліцца:

Вверх