02.11.2015
Цырымонія адкрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" адбудзецца 6 лістапада, у пятніцу, у мінскім кінатэатры "Масква". Фестываль пакажа 184 карціны з 60 краін, у тым ліку 91 гульнявы фільм, 70 дакументальных і 23 анімацыйныя стужкі. Паказы пройдуць у пяці кінатэатрах. VIP-госцем "Лістапада" стане Фані Ардан. Зорка французскага кіно прапануе публіцы фільм "Дакучлівыя рытмы". За доўгую кар"еру Ардан здымалася ў Еўропе і Галівудзе, працавала з Жэрарам Дэпардзье, Жанам Рэно, Джонам Малкавічам і іншымі. "Дакучлівыя рытмы" - яе другая рэжысёрская поўнаметражная работа.
Падзяліцца:

Вверх