09.11.2016
Дамінантамі Дня беларускай пісьменнасці ў 2017 годзе стануць тэмы 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзя горада Полацка.
Дзень беларускага пісьменства абяцае стаць унікальнай культурнай падзеяй года.
Старажытны Полацк стане сталіцай свята беларускага пісьменства ў будучым годзе. У аснову выбару пакладзены дзве вялікія даты - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і першай Бібліі Францыска Скарыны, а таксама 1155-годдзе самога Полацка. Пытанні падрыхтоўкі да свята разгледжаны на першым пасяджэнні Рэспубліканскага аргкамітэта. Полацк не ўпершыню прыме Дзень беларускага пісьменства. Свята вырашана ператварыць ва ўнікальную культурную падзею.
Падзяліцца:

Вверх