11.11.2016
Кінафестываль "Лістапад-2016" падыходзіць да лагічнага завяршэння - сёння апошні дзень форуму. За фестывальны тыдзень кінаманы маглі ацаніць 159 карцін з 45 краін свету. За званне найлепшага фільма змагаліся 83 кінастужкі. Свой выбар ужо гэтым вечарам зробяць журы і гледачы. Па выніках фестывалю ўручаць узнагароды. Фільмам закрыцця сёння стане адзіная копія апошняй кінастужкі польскага рэжысёра Анджэя Вайды - біяграфічнае кіно "Паслявобразы". Яго паказ будзе данінай памяці мэтру сусветнага кінематографа. Урачыстая цырымонія закрыцця пройдзе ў кінатэатры "Масква".
Падзяліцца:

Вверх