22.11.2016
Cёння - апошні дзень прыёму заявак на нацыянальны адбор дарослага "Еўрабачання". Прэтэндэнты на ўдзел павінны накіраваць бандэролі з запісамі песень і дакументамі па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка, 9. Праслухоўванне адбудзецца 29-га і 30-га лістапада. Прафесійнае журы выбера з усіх работ 15 лепшых. Яны і возьмуць удзел у фінале нацыянальнага адбору. Па традыцыі маляўнічае шоу арганізуе Белтэлерадыёкампанія. Гледачы і журы разам выберуць пераможцу падчас гала-канцэрта. Сёлета выніковая ацэнка напалову будзе складацца з меркавання балельшчыкаў і напалову - членаў журы. Пераможца прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні" ў Кіеве.
Падзяліцца:

Вверх