21.10.2015
Больш за 180 фільмаў з 60 краін пакажуць на XXII Мінскім міжнародным кінафэсце "Лістапад". Ён пройдзе з 6 па 13 лістапада. Фэставыя хіты і сусветныя прэм"еры, конкурсы ігравога, дакументальнага і дзіцячага кіно, а таксама зорныя госці - праграма форуму, як заўсёды, насычаная. У гонар 120-годдзя кінематографа асаблівая ўвага яго радзіме Францыі. Так, адкрыюць і закрыюць фэст менавіта французскія карціны - "Даліна Кахання" з Жэрарам Дэпардзье і Ізабель Юпер і "Найноўшы запавет" з Катрын Дэнёў. Білеты ў продажы з наступнага тыдня.
Падзяліцца:

Вверх