31.10.2016
У зборніку захаваны ўсе радковыя сімвалы, якімі карысталіся ў старажытным Полацку.
Напярэдадні 500-годдзя беларускай друкаванай кнігі бібліятэка Акадэміі навук прэзентавала фундаментальны двухтомнік пад назвай "Полацкія граматы". Гэта пашыраны збор, дзе распавядаецца пра жыццё горада мінулых стагоддзяў. Кнігі ўяўляюць нацыянальную каштоўнасць. Навукоўцы-ўкладальнікі аб"ездзілі ўсю Усходнюю Еўропу і вывучылі архівы суседніх дзяржаў. Выданні будуць цікавыя не толькі для гісторыкаў, але і лінгвістаў. У зборніку захаваны ўсе радковыя сімвалы, якімі карысталіся ў старажытным Полацку.
Падзяліцца:

Вверх