01.12.2015
Белтэлерадыёкампанія сёння праводзіць другі этап праслухоўвання прэтэндэнтаў на ўдзел у фінале нацыянальнага адбору конкурсу "Еўрабачанне-2016". Прамую трансляцыю будзе весці афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі. Журы трэба будзе ацаніць тры дзясяткі выканаўцаў. Па выніках двух дзён праслуховання будуць адабраныя не больш за 15 удзельнікаў. Яны і пазмагаюцца за пуцёўку ў Швецыю. Пераможцу з дапамогай тэлефоннага і SMS-галасавання падчас тэлетрансляцыі шоу вызначаць гледачы.
Падзяліцца:

Вверх