17.11.2015
Нумар Руслана Асланава будзе інтэрактыўным. Трэніроўкі да дзіцячага "Еўрабачання" перайшлі ў актыўную фазу. Напярэдадні беларуская каманда ўпершыню ўбачыла галоўную пляцоўку конкурсу - арэну "Армеец" і паспела правесці першую рэпетыцыю. Гэта важна не толькі для нашага выканаўцы, але і для рэжысёра, якому неабходна выбраць лепшыя ракурсы для тэлетрансляцыі. Руслан Асланаў разам з тэхнічнай камандай Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза прайшоўся па галоўных пунктах свайго выступлення. У Сафію беларуская дэлегацыя прывезла эксклюзіўнае графічнае афармленне. Нумар Руслана Асланава будзе ў прамым сэнсе інтэрактыўным. Святлодыёдных матылькоў наш канкурсант будзе адсылаць прама ў залу.
Падзяліцца:

Вверх