26.09.2016
Экстрэмальныя акрабаты, паветраныя гімнасты, эквілібрысты і ілюзіяністы - Беларускі дзяржаўны цырк адкрыў сезон новай праграмай "Трыумфатары арэны". Яна багатая на розныя цыркавыя жанры і экстрэмальныя нумары: упершыню выступяць шэсць белых тыграў і афрыканскі насарог. У цыркавым шоу шмат запрошаных зорак. Артысты, якія выйдуць на сцэну, шматразовыя прызёры міжнародных фестываляў у Расіі, Галандыі, Італіі і Кітаі. Ацаніць праграму "Трыумфатары арэны" гледачы змогуць да снежня.
Падзяліцца:

Вверх