16.11.2015
Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" выступіць пад дзясятым нумарам. Жараб"ёўка прайшла ў Нацыянальным палацы культуры Сафіі. Нашу краіну прадстаўляе Руслан Асланаў. Ён ужо ў Балгарыі і паспеў прыняць удзел у запісе агульнай песні "Discover" на Балгарскім радыё. Усе 17 удзельнікаў праспяваюць гімн конкурсу падчас шоу 21 лістапада.
Падзяліцца:

Вверх