08.09.2016
У Маскве адкрыўся літаратурны форум - міжнародная кніжная выстава. Сёлета яна сабрала ўдзельнікаў з 37-мі краін. Беларусы пазнаёмяць чытача з гісторыяй сваёй краіны. Асаблівая ўвага тэме Вялікай Айчыннай вайны. Так, кнігу "Мая вайна" з унікальнымі здымкамі фотакарэспандэнта газеты "Красноармейская правда" Васіля Аркашава падарылі ганароваму госцю і ўдзельніку выставы Генадзю Зюганаву. Таксама прадстаўлена другое выданне кнігі "Францыск Скарына на мовах народаў свету". А для самых маленькіх прапануюцца кнігі з малюнкамі.
Падзяліцца:

Вверх