21.11.2016
У Мінску сёння стартуе заключны тыдзень Нацыянальнай тэатральнай прэміі. У шорт-ліст патрапіў 21 спектакль, прэзентаваны гледачам на працягу апошніх двух гадоў. Гэта музычныя, драматычныя, дзіцячыя пастаноўкі з розных куткоў краіны: Мінск, Брэст, Магілёў, Пінск. Усяго ў конкурсе 19 намінацый, сярод якіх, апроч традыцыйных, - "Мецэнат тэатра" і прыз "За ўклад у тэатральнае мастацтва". Галоўная інтрыга раскрыецца ў гэтую нядзелю. Пакуль жа арганізатары будуць трымаць у поўным сакрэце імя шчаслівага ўладальніка Тэатральнага бусла. Конкурс праводзіцца раз на два гады, пачынаючы з 2011.
Падзяліцца:

Вверх