19.10.2015
Арган у чатыры рукі, у дуэце са скрыпкай, трубой, флейтай і камерным хорам. Дваццаты раз у Полацку гучаць "Званы Сафіі". Уверцюрай да міжнароднага фестывалю стала выступленне дуэта Ханса Хрысціяна Хейна і Пітэра Дам Хейна з Даніі. На юбілейны форум прыедуць музыканты з Расіі, Францыі, Італіі і Аўстрыі. У праграме - музыка майстроў эпохі барока, французскага і нямецкага рамантызму, а таксама сучасныя творы. Форум прадоўжыцца па 22 лістапада, у афішы 8 канцэртаў.За 20-гадовую гісторыю форуму ў канцэртнай зале Сафійскага сабора выступілі музыканты з 22 краін. Фестываль наведалі больш як 20 тысяч гасцей.
Падзяліцца:

Вверх