15.09.2016
У краіне налічваецца больш як 9 тысяч бібліятэк, агульны фонд якіх перавышае 200 мільёнаў экзэмпляраў.

Беларусь адзначае Дзень бібліятэк. Гэта свята з"явілася ў краіне ў 2001 годзе, а дата 15 верасня выбрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі. Ідэя і стварэння прафесійнага свята была ініцыяваная Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй. Да свята традыцыйна прымеркаваныя сустрэчы працаўнікоў бібліятэчнай сферы, выставы, дыскусіі, круглыя сталы, навуковыя канферэнцыі, акцыі. Так, сёння ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі будуць перададзены рэдкія фаліянты, кнігі 17-18 стагоддзяў. На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца больш як 9 тысяч бібліятэк, агульны фонд якіх перавышае 200 млн экзэмпляраў.
Падзяліцца:

Вверх