Яўка выбаршчыкаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі склала 74,8%

12.09.2016
У парламенцкіх выбарах у Беларусі прынялі ўдзел 5 212 745 выбаршчыкаў.
ЦВК прааналізуе прапановы міжнародных назіральнікаў па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі і прадставіць даклад Прэзідэнту.
Маніторынгавая місія СНД адзначыла, што выбары, якія прайшлі ў Беларусі, вызначаюцца большай празрыстасцю і дэмакратычнасцю.
Маніторынгавая місія ШАС прызнала выбары ў беларускі парламент свабоднымі і легітымнымі.
Цэнтрвыбаркам аб"явіў папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў у Беларусі. Яўка склала амаль 75 працэнтаў. У абсалютных лічбах - 5 мільёнаў 212 тысяч 745 выбаршчыкаў аддалі свае галасы. Дэпутаты абраныя па ўсіх 110-ці акругах. Канчатковыя вынікі выбараў плануецца падвесці да канца тыдня. За ходам парламенцкіх выбараў у краіне сачылі каля 800 міжнародных і больш за 32 тысячы ўнутраных назіральнікаў. Выбары, што прайшлі ў Беларусі, вызначаюцца большай празрыстасцю і дэмакратычнасцю, заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў. У складзе місіі СНД працавалі 334 назіральнікі з 9-ці краін Садружнасці. Маніторынгавая місія Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прызнала выбары ў беларускі парламент адкрытымі, свабоднымі і легітымнымі, паведаміў генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў.
Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, ЦВК прааналізуе правапрымяняльную практыку і тыя прапановы, якія выкажуць міжнародныя назіральнікі, і з улікам гэтага прадставіць адпаведны даклад Кіраўніку дзяржавы.
Пакінуць каментар
 
Тэкст паведамлення*
Upload files and imagesDrag files here to upload
Drag files here
No entries have been found.
Send Cancel
Абарона ад аўтаматычных паведамленняў