“Трыумф. Героям спорту”. Галасуйце за найлепшых спартсменаў Беларусі!

27.01.2017
Найлепшых спартсменаў і трэнераў вызначаць падчас адкрытага публічнага конкурсу “Трыумф. Героям спорту”, які стартаваў 10 студзеня. Арганізатары маштабнага праекту – Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Конкурс “Трыумф. Героям спорту” адбываецца ў гады летніх і зімовых Алімпійскіх гульняў для таго, каб вызначыць і ўзнагародзіць спартсменаў, якія дасягнулі найбольш значных вынікаў на буйных міжнародных спаборніцтвах. Актыўныя балельшчыкі могуць выбраць сваіх фаварытаў у чатырох намінацыях і аддаць за іх голас на спецыяльнай старонцы для галасавання. Галасаванне ўжо пачалося! Прагаласаваць можна на афіцыйнай старонцы конкурсу ў інтэрнэце, а таксама пры дапамозе спецыяльных друкаваных бюлетэняў. Іх можна знайсці на сайтах арганізатараў: Белтэлерадыёкампаніі, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Пераможцаў выберуць у 8 намінацыях: “Найлепшая каманда”, “Найлепшы спартсмен”, “Найлепшая спартсменка”, “Найлепшы трэнер”, “За волю да перамогі”, “Прарыў”, “Вынік”, “Найярчэйшы спартыўны момант”. У кожнай з намінацый вызначаць толькі аднаго лаўрэата. Фінал конкурсу – цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання найлепшых спартсменаў і гала-канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Трансляцыю цырымоніі гледачы могуць убачыць на міжнародным спадарожнікавым тэлеканале “Беларусь 24”.

Пакінуць каментар
 
Тэкст паведамлення*
Upload files and imagesDrag files here to upload
Drag files here
No entries have been found.
Send Cancel
Абарона ад аўтаматычных паведамленняў