Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе

22.12.2016
Сёння адкрыты рух па новым участку магістралі, які злучыць дарогі на Гродна і Брэст. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт. Агульная працягласць новай кальцавой вакол Мінска - каля 160 км. Амаль палова дарогі праходзіць у новым кірунку, астатняя частка сумешчаная з дарогамі, якія існуюць. МКАД-2 - гэта сучасная чатырохпалосная магістраль. Новую трасу будавалі з цэментабетону па перадавых тэхналогіях. Сёння Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з планам рэканструкцыі транспартных магістраляў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка даручыў будаўнікам распрацаваць план па рэканструкцыі аўтамабільных дарог мясцовага значэння. У найбліжэйшы час будзе падрыхтаваны план па іх абнаўленні.

Пакінуць каментар
 
Тэкст паведамлення*
Upload files and imagesDrag files here to upload
Drag files here
No entries have been found.
Send Cancel
Абарона ад аўтаматычных паведамленняў