Больш за 25 беларускіх спартсменаў і трэнераў удастоеныя дзяржузнагарод за дасягненне высокіх вынікаў

14.12.2016
Больш за 25 беларускіх спартсменаў і трэнераў удастоеныя дзяржузнагарод за дасягненне высокіх вынікаў на Еўрапейскіх гульнях у Баку, летніх Алімпійскіх і летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Сярод узнагароджаных Ігар Бокі, Уладзіслаў Ганчароў, Аляксандра Герасіменя, Дар"я Навумава, Уладзімір Самсонаў. Указам таксама прысвоены ганаровыя званні заслужанага майстра спорту Беларусі і заслужанага трэнера Беларусі.

Пакінуць каментар
 
Тэкст паведамлення*
Upload files and imagesDrag files here to upload
Drag files here
No entries have been found.
Send Cancel
Абарона ад аўтаматычных паведамленняў