Беларусь не ставіць умоў у адносінах з Малайзіяй і гатовая развіваць супрацоўніцтва

20.12.2016
Мінск і Куала-Лумпур гатовыя да пашырэння як палітычнага дыялогу, так і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Такія заявы прагучалі на перамовах Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са спікерам Палаты прадстаўнікоў малазійскага парламента Пандзікарам Амінам Муліа. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь гатовая развіваць усебаковае супрацоўніцтва з Малайзіяй без папярэдніх умоў. Зараз рыхтуецца візіт беларускага лідара ў Малайзію. Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць насычаны парадак дня па ўсіх кірунках супрацоўніцтва. Найбольш перспектыўныя такія кірункі, як прамысловая кааперацыя, ваенна-прамысловы комплекс, турызм, адукацыя і высокія тэхналогіі.

Пакінуць каментар
 
Тэкст паведамлення*
Upload files and imagesDrag files here to upload
Drag files here
No entries have been found.
Send Cancel
Абарона ад аўтаматычных паведамленняў