Вiтаем у Беларусi!

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Я. Купала («Спадчына»)

       Сардэчна запрашаем у Беларусь!

Гістарычныя мясціны, спадчына ЮНЭСКА, неабсяжныя прасторы, маляўнічыя краявіды і душэўная атмасфера – усё гэта Беларусь! Мы аб’ехалі сінявокую і аб’ектывы нашых камер убачылі самыя прагожыя мясціны краю, а цяпер вынікам сваёй працы мы хочам падзяліцца з нашым гледачом.

Замкі Беларусі змушаюць нас паглыбіцца ў мінулае і ахутваюць таямнічасцю і веліччу. Сталіца нашай краіны, Мінск, лічыцца сапраўды прыгожым, чыстым і светлым горадам. Брэст з гонарам носіць званне горада-героя. Гродна знакамітае сваімі ўтульнымі еўрапейскімі вулачкамі. Віцебск штогод прымае гасцей на “Славянскі базар” і з поўным правам называецца культурнай сталіцай. І ўсе вялікія і малыя гарады, вёскі і сёлы маюць унікальную прыгажосць.

А вось непаўторная прырода Беларусі валодае выключнай чароўнасцю і прымушае закахацца ў сябе з першага разу. Мы дорым магчымасць атрымаць асалоду ад прывабнасці і шматграннасці нашай Радзімы, нават калі вы знаходзіцеся за тысячы кіламетраў.

Ведайце, што тут вас заўсёды чакаюць! Мы набліжаем Беларусь для вас!

Вiтаем у Беларусi! Брэст
Вiтаем у Беларусi! Вароты горада
Вiтаем у Беларусi! комплекс Перамога
Вiтаем у Беларусi! Курган Славы
Вiтаем у Беларусi! Лідскі Замак
Вiтаем у Беларусi! Магілёў
Вiтаем у Беларусi! Плошча Сцяга
Вiтаем у Беларусi! Плошча Свабоды
Вiтаем у Беларусi! Плошча Незалежнасці
Вiтаем у Беларусi! Праспект Незалежнасці
Вiтаем у Беларусi! Ружанскі Палац
Вiтаем у Беларусi! Белаз