Вакансii

Запрашаем студэнтаў на практыку і выпускнікоў на стажыроўку!

Рады прапанаваць варыянты праходжання практыкі для студэнтаў 4ага і 5ага курсаў і стражыроўкі выпускнікам у аддзел маркетынгу і праматавання тэлеканала “Беларусь 24”.

Што мы прапаноўваем?
  • Праходжанне практыкі/стажыроўкі ў найбуйнейшым медыя-холдынгу краіны;
  • магчымасць развіцця і самарэалізацыі;
  • магчымасць працаваць на цікавых праектах;
  • атрыманне ўнікальнага прафесійнага вопыту і неацэнных ведаў;
  • магчымасць дальнейшага працаўладкавання для паспяховых практыкантаў і стажораў;
  • здаровая атмасфера і дружны калектыў.
Патрабаванні да практыканта/стажора:
  • Адказнасць і камунікабельнасць;
  • жаданне вучыцца;
  • працавітасць;
  • пунктуальнасць;
  • жаданне атрымаць вопыт і перспектыўную працу.
Патрабаванні да рэзюмэ:
  • Назва навучальнай установы, факультэт, курс;
  • які кірунак цікавіць;
  • тэрмін меркаванай практыкі;
  • вопыт працы (калі ёсць);
  • любая дадатковая інфармацыя (чым захапляецеся, што любіце/не любіце);
  • кантактная інфармацыя

Вашы рэзюмэ мы чакаем па электроннай пошце belarus24@tvr.by