Беларусь 24

Брест.jpg

«
БЕЛАРУСЬ 24» - міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь, які кругласутачна вяшчае за межы сваёй краіны. Вяшчанне вядзецца на беларускай і рускай мовах. Зона пакрыцця ахоплівае больш за 100 краін на чатырох кантынентах. 

КАНЦЭПЦЫЯ
  Наша галоўная мэта – інфармаванне пра падзеі і дасягненні Беларусі ў самых розных сферах, захаванне суайчыннікаў у адзінай этнакультурнай прасторы і павышэнне іміджу Беларусі ў вачах сусветнай супольнасці.
  Фармат эфіру абнаўляецца штогод, але прынцыпы застаюцца нязменнымі: аб’ектыўнасць і актуальнасць інфармацыі, яе дакладнасць і своечасовасць. 

ГІСТОРЫЯ
  Першы спадарожнікавы тэлеканал Беларусі вяшчае ў краінах блізкага і далёкага замежжа з 1 лютага 2005 года. У 2013 годзе ў выніку рэбрэндзінгу тэлеканал “Беларусь-ТВ” быў перайменаваны ў “Беларусь 24”. Падчас пераўтварэння змяніліся ўпакоўка і лагатып, жанравае напаўненне і пазіцыянаванне тэлеканала.
  Тэлеканал “Беларусь 24” уваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, у складзе якой таксама тэлеканалы “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, “Беларусь 3”, “Беларусь 4”, “Беларусь 5”, “НТВ-Беларусь”, а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, радыёканал “Культура”, радыёстанцыі “Беларусь”, “Сталіца”, “Радыус- FM”.

АЎДЫТОРЫЯ
  Нас глядзяць замежныя тэлегледачы, найперш рускамоўнае насельніцтва і жыхары постсавецкай прасторы, а таксама этнічныя беларусы, звязаныя з нашай краінай роднаснымі і прафесійнымі сувязямі, усе тыя, хто адчувае сімпатыю да Рэспублікі Беларусь.
  Ахоп аўдыторыі гледачоў больш за 270 млн. чалавек.
  Узрост: 35+. Жаночая аўдыторыя - 52,2%. Мужчынская аўдыторыя - 47,8%.

ГЕАГРАФІЯ ВЯШЧАННЯ
  Тэлеканал распаўсюджваецца ў пакетах аператараў спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, а таксама даступны праз on-line вяшчанне на афіцыйным сайце, мабільных сервісах IPTV і OTT платформах. Вяшчанне вядзецца кругласутачна і ў найвышэйшай лічбавай якасці.

  На сённяшні дзень сігнал міжнароднага тэлеканала “Беларусь 24” даступны з трох спадарожнікаў – ABS-2, HotBird і Galaxy 19:
  • ABS-2 – пакрывае значную частку тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, краін СНД і Балтыі. На гэтай платформе сканцэнтраваны ўсе асноўныя пакеты тэлеканалаў, якія транслююцца на тэрыторыі Расіі;
  • HotBird А13 – Еўропа, Бліжні Усход, Паўночная Афрыка;
  • Galaxy 19 – цалкам пакрывае тэрыторыю ЗША, Канады, Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна. Мае патэнцыйны доступ да 123 мільнаў хатніх гаспадарак у ЗША.
  У зоне ўпэўненага прыёму сігналу спадарожнікаў, якія распаўсюджваюць тэлеканал, знаходзіцца больш за 100 краін. Сярод іх Расія, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Данія, Германія, Чэхія, Аўстрыя, Швейцарыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Чарнагорыя, Македонія, Албанія, Балгарыя, Румынія, Венгрыя, Славакія, Іспанія, Ірландыя, Вялікабрытанія, Грэцыя, Украіна, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Ліван, Ізраіль, Іярданія, Сірыя, Арменія, Азербайджан, Туркменістан, Узбекістан, Казахстан, Саудаўская Аравія, Іран, Афганістан, Кыргызстан, Таджыкістан.
  Сігнал “Беларусь 24” на ўсіх спадарожніках не кадзіраваны, бясплатны, знаходзіцца ў адкрытым доступе.
   Дамовы на распаўсюджванне заключаныя з каля 500 кабельнымі аператарамі.
  Тэлеканал працягвае працу ў кірунку пашырэння геаграфіі вяшчання ў замежных краінах і, адпаведна, павелічэння сваёй аўдыторыі гледачоў.

КАНТЭНТ ТЭЛЕКАНАЛА
  Аснову эфіра на тэлеканале “Беларусь 24” складаюць найлепшыя тэлепраекты нацыянальных каналаў Беларусі, а таксама праекты Агенцтва тэлевізійных навін.
Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Штодзённа ў эфіры ёсць выпускі навін і на англійскай мове.
  Жанравую структуру вяшчання складаюць інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, сацыяльна-палітычныя праекты, дакументальныя фільмы, гісторыя і культура беларускага народа, спорт, музычна-забаўляльныя і дзіцячыя праграмы, кінапаказ – найлепшае ад найбуйнейшых вытворцаў тэле-, кіна- і відэапрадукцыі.
  Асноўны акцэнт у вяшчанні – на інфармацыйна-аналітычны кантэнт.
  Навіны, эксклюзіўныя інтэрв’ю, аналітычныя агляды, аўтарскія праграмы і спецпраекты, грамадска-палітычныя ток-шоў і онлайн-трансляцыі найважнейшых падзей краіны – усё гэта ў эфіры “Беларусь 24”.
  Праграмы тэлеканала “Беларусь 24” можна глядзець у прамым эфіры і ў сетцы Інтэрнэт на нашым сайце. Спецыяльна для Вас мы сабралі найлепшыя выпускі самых рэйтынгавых праектаў у раздзеле Перадачы на нашым сайце.

«БЕЛАРУСЬ 24» ON-LINE

cc98aa9ee6a7b41138c90f78aa4c253c.png

  Тэлеканал транслюецца on-line на афіцыйным сайце. Таксама “Беларусь 24” прадстаўлены на пяці сацыяльных платформах: Укантакце, Facebook, Twitter, Youtube і Instagram.
  Штомесячны ахоп аўдыторыі больш за 200 000 чалавек.